» » “Неделя Гродно” на канале “Культура”

“Неделя Гродно” на канале “Культура”

19-07-2017, 15:38

“Неделя Гродно” на канале “Культура”

Праект “Тыдзень Гродна на канале “Культура” – гэта вынік творчай паездкі “культурных” радыйшчыкаў у адзін з самых прыгожых гарадоў краіны. Нагадаем, супрацоўнікі канала “Культура” Беларускага радыё напярэдадні правялі творчую сустрэчу ў Гродна, кульмінацыяй якой стаў вячэрні канцэрт у музеі “Новы замак”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел ансамбль старажытнай музыкі “Кантабіле” і акцёр, рэжысёр, дыктар Беларускага радыё Алег Вінярскі. Акрамя таго, падарункам для адданых слухачоў стала фотавыстава Марыны Бацюковай “Радыё “Культура”: візуалізацыя”, дзякуючы якой яны прыадкрылі таямніцы стварэння радыёпраграм.

Уражанні ад творчай вандроўкі, цікавых сустрэч, а такасама гістарычныя звесткі і факты пра Гродна – усё гэта будзе прадстаўлена ўвазе слухачоў у радыёэфіры на наступным тыдні ў праграмах: “У рытме дня” (эфір: панядзелак-пятніца з 7 да 9 гадзін), “Мэры Попінс” (па буднях з 16.05 да 17.00), “Гадзіна госця” (аўторак, 12.15), “Гаспода” (аўторак, 15.00), “Шчасце быць разам” (серада, 9.05), “Маладзёжны ракурс” (серада, 21.00), “Музейныя схованкі” (чацвер, 9.05), “Сусвет” (чацвер, 15.00), “Фактар лёсу” (пятніца, 9.05), “Артэфакт” (пятніца, 12.15), “Канцэртная зала” (пятніца, 19.00), “Беларуская этнафонія” (субота, 10.05), “Начны экспрэс” (субота, 23.00) і іншых.

Акрамя таго, канал “Культура” падрыхтаваў аўдыяпаштоўкі з фактамі пра гісторыю і сучаснасць Гродна.

Канал “Культура” Беларускага радыё гучыць на сярэдніх хвалях з 18 да 24 гадзін, на ультракароткай частаце 70,4 МГц з 6 да 24 гадзін, а таксама поўныя суткі ў FМ-дыапазоне: Мінск – 102,9, Брэст – 88,5, Віцебск – 99,3, Гомель – 91,5, Гродна – 95,0, Магілёў – 99,1.

 

Возможно заинтересует:
Интересное о разном: