» » Афiцыйнае адкрыццё Месяца фатаграфii ў Мiнску

Афiцыйнае адкрыццё Месяца фатаграфii ў Мiнску

19-07-2016, 12:36

Афiцыйнае адкрыццё Месяца фатаграфii ў Мiнску

Напрыканцы верасня 2014 года ў беларускай сталіцы пачаўся фестываль «Месяц фатаграфіі ў Мінску», які прадстаўляе шэраг культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, скіраваных на ўмацаванне статусу беларускай фатаграфіі як віду мастацтва і яе інстытуцыяналізацыю ў нашай краіне. Арганізатары фестывалю хочуць паказаць, што культурнае асяроддзе Беларусі адкрытае для супрацоўніцтва з суседзямі, што беларусам таксама цікавыя фатаграфічныя падзеі, якія адбываюцца ў рэгіёне, у тым ліку прысвечаныя нашай краіне, і адна з задач фестывалю — зрабіць іх больш даступнымі для беларускага гледача.

У праграме адкрыцця адбудзецца вiджэiнг з выкарыстаннем праекцый фатаграфій з усіх выстаў і мерапрыемстваў фестывалю. Музычнае суправаджэнне адкрыцця забяспечыць жывы выступ вядомага беларускага рок-гурта Drum Ecstasy. Уваход на мерапрыемства вольны.

У межах фестывалю пройдзе 12 выстаў, 4 лекцыi i 2 прэзентацыi кнiг. Акрамя таго, будзе прысуджана фотапрэмiя «PRAFOTA» за найлепшы дакументальны і арт-праект.

Ганаровым госцем мерапрыемства стане Марцін Пар — знакаміты брытанскі фатограф-дакументаліст, куратар i калекцыянер фотакніг. У гэты ж дзень а 17-й гадзiне ёсць магчымасць наведаць яго лекцыю (Гёте Iнстытут у Мiнску, вул. Веры Харужай, 25/3).

Марцін Пар — знакаміты брытанскі фатограф-дакументаліст, куратар і калекцыянер фотакніг. З 1994 года Пар стаў членам фатаграфічнага агенцтва Magnum. Ён вядомы сваімі сатырычнымі і антрапалагічнымі праектамі, што дакументуюць багацце, раскошу і паўсядзённае жыццё Захаду. Марцін Пар выдаў больш за 40 аўтарскіх кніг. Найбольш вядомыя праекты ўключаюць такія серыі, як «Цана жыцця» (The Cost of Living), «Маленькі свет» (Small World), «Звыклы сэнс» (Common Sence). Таксама Пар знаны дзякуючы выданню трылогіі «Фотакніга: гісторыя» (The Photobook: A History), якая ўтрымлівае больш за 1000 прыкладаў розных фотакніг з XIX стагоддзя да сённяшняга дня. На лекцыі Марцін Пар раскажа пра трансфармацыю сваёй практыкі і ключавыя тэмы, з якімі ён працуе. 09.10, 17.00

Сачыце за падзеямi «Месяца фатаграфіі ў Мінску»:

http://mfm.by

https://www.facebook.com/mfm.by

https://vk.com/minsk_photo_month

Афiцыйнае адкрыццё Месяца фатаграфii ў Мiнску

 

Возможно заинтересует:
Интересное о разном: