«Генералам рэспект!»

22-12-2018, 03:44

«Генералам рэспект!»

Алег Хаменка (Палац)

«Крама» і «Палац» сябруюць з 1992 году. За гэты час мы пасябравалі і асабіста, і сем’ямі. Амаль усе музыкі «Крамы» дапамагалі «Палацу», калі былі неабходныя замены па хваробе. І амаль усе музыкі «Палаца» ўдзельнічалі ў розных «крамаўскіх» канцэртах. Ні для каго не сакрэт, што Сяргей Трухановіч, а цяпер і Андрэй Цераховіч, граюць адначасова і ў «Краме», і ў «Палацы». Асабіста для нас музыкі «Крамы» з’яўляецца братамі, роднымі людзьмі.

Агульных успамінаў вельмі шмат. Каротка не распавядзеш, бо вельмі шмат чаго трэба тлумачыць: чаму так ці гэтак. У нас нават ёсць агульныя гукасловы, сэнс якіх акрамя нас ніхто не ведае. Напрыклад, кырдыбыз.

Жадаю ім быць разам з намі! Знаходзіць сілы для таго, каб мудры сарказм і праставаты гумар знаходзіліся ў раўнавазе. Натхнення, плёну, дабрабыту!

Алесь Ракавец (IQ48)

Калі казаць проста, то для мяне гурт «Крама» — гэта «генералы айчынага року»!

Першы раз я убачыў на відэакасеце «Незвычайны канцэрт» (здаецца, так яна называлася). Што цікава, касету я гэтую пабачыў у людзей, якія ўвогуле не цікавіліся такой музыкай. Памятаю, што перапісаў яе сабе, хоць «відака» ў мяне і не было.

Не магу казаць за ўсіх, але асабіста я знаёмы з Ігарам Варашкевічам і ганаруся тым, што ведаю яго.

Жадаю заставацца той жа «Крамай» і гнуць сваю лінію. Генералам рэспект!

Дмитрий Холявкин (Nizkiz)

К своему стыду, не могу сказать, что хорошо знаком с творчеством «Крамы». Я в юности в принципе ничего белорусского не слушал. Слышал когда-то отдельные песни, хороший добрый рок. Впервые вживую удалось посмотреть группу в рамках конкурса Global Battle of the Bands в прошлом году. Понравилось мастерство, и опыт чувствуется сразу. Потом удалось познакомиться с Игорем Ворошкевичем. Причём именно он подошёл к нам, познакомились, долго рассматривал Fender нашего гитариста, дал свой номер телефона, приглашал в гости — очень приятный человек. Наверное, не открою Америку: будь мы в другой стране, у групп подобного уровня был бы совершенно другой статус.

Раман Жыгараў (Akute)

Першае жывое знаёмства з «Крамай» адбылося на «Рок-каранацыі» у 2006 годзе, дзе мы былі яшчэ з «Глюкамі». У «Краме» ўразіла тое, што дзядзькі гралі з партытур, то бок па нотах. Блюзова арт-рокавае гучанне, якое мы чулі на касэтах, моцна адрознівалася ад сур’ёзнага выканання ўжывую. Пасля яны сапраўды выпалі з нашага поля зроку, але гэта такі калектыў, які згадаюць негледзячы ні на што. Наш апошні сумесны выступ адбыўся год таму, і, паверце, гэтыя людзі ведаюць, што робяць.

Вячеслав Ломакин (The Toobes)

«Крама» для нас — это, прежде всего, настоящие музыканты с искренним взглядом на мир.

Впервые услышал их в далёких 90-х, когда ещё ценилась настоящая музыка. Интересно, что совсем недавно, после репетиции, мы втроём решили пропустить по пивку в любимом городе, долго кружили в районе бульвара Толбухина, промелькнула мысль заглянуть в «Граффити». Для нас это особенное место, ведь мы там отыграли свой первый концерт для друзей и родителей. Ноги нас туда сами в итоге привели, никто не знал, что там будет концерт, ещё и в среду. Пришли, уточнили, что будет сегодня. Оказалось, «Крама». Мы с удовольствием остались и прослушали отличную порцию добротного рока. Огромное спасибо за это ребятам, судя по всему, состояние дел у них отличное, энергия есть, а это главное! Они настоящие, и им по праву принадлежит премия «За вклад».

Источник: ultra-music.com

 

Возможно заинтересует:
Интересное о разном: