» » Akute прадставяць “Рэальнасць і сны”

Akute прадставяць “Рэальнасць і сны”

2-12-2016, 06:30

Akute прадставяць “Рэальнасць і сны”

- Гэта трэці студыйны альбом - кажа вакаліст гурта Станіслаў Мытнік. Мы падыйшлі да запісу больш сур’ёзна і, шчыра кажучы, не бачым сэнсу нешта тлумачыць на конт яго – музыка павінна гаварыць за сябе сама, таму проста паслухайце, калі ласка, і прыходзьце на канцэрт.

Праца над трэцім студыйным альбомам вялася ў Магілёве і Кіеве цягам 2013га году. Папярэдні поўнафарматнік "Не існуе" выйшаў у красавіку 2012. Яго поспех дапамог гурту атрымаць адразу чатыры ўзнагароды "Гурт году" - па версіях Tuzin.fm, "Даём рады", Ultra-Music Awards і Rock Profi.

гурт AKUTE

з новым альбомам "Рэальнасць і сны"

11.04 клуб "RE:PUBLIC"

Адмысловы госць: (((О))) (Гомель)

Квіткі ў продажы:

танцпол - 90 000 (першыя 100), 110 000 (астатнія папярэдне), 130 000 (у дзень канцэрта)

столікі - 150 000 (у дзень)

Кропкі продажу:
- клуб "RE:PUBLIC" (вул.Прытыцкага,62, ст.м.Кунцаўшчына)
- ГЦ "Купалаўскі" (каля ст. м. Кастрычніцкая, аўт-нядз 11.00-19.00)
- ГЦ "РИГА" (вул. Сурганава 50, 18 павільён, 2 паверх - пн-нядз 11:00 - 19:30)
- пераход ст. метро Я.Коласа (каса філармоніі)
Даведкі: + 375 29 649 08 88

 

Возможно заинтересует:
Интересное о разном: